Стаўбцоўскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Стаўбцоўскі раёнmap
Remove ads

Стаўбцо́ўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі. Утвораны 15 студзеня 1940 года, у сучасных граніцах з 1965 года.

Хуткія факты Стаўбцоўскі раён, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічнае становішча

Раён на захадзе Мінскай вобласці. Мяжуе з Валожынскім, Дзяржынскім, Уздзенскім, Нясвіжскім і Капыльскім раёнамі Мінскай вобласці, з Карэліцкім, Навагрудскім і Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці.

Прырода

Значная частка раёна занятая Стаўбцоўскай раўнінай, якая на паўночным захадзе пераходзіць у Верхнянёманскую нізіну, на паўночным усходзе размешчаная частка Мінскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максімальная 340 м (гара Дубовая каля вёскі Вірлавічы).

Галоўная рака — Нёман з прытокамі Сула, Уса і Альхоўка. Найвялікшае возера — Кромань.

Беларускімі геолагамі адкрыта Аколаўскае радовішча жалезных руд, таксама распрацоўваюцца радовішчы будаўнічага пяску і гліны.

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,4 °C, ліпеня 17,7 °C. Сярэднягадавая колькасць ападкаў складае 635 мм. Вегетацыйны перыяд — 190 дзён.

Лясы (44 % тэрыторыі раёна) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, чорнаалешнікавыя. На паўночным захадзе раёна частка Налібоцкай пушчы. Ландшафтны заказнік дзяржаўнага значэння Налібоцкі (частка).

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Стаўбцоўскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці. 1940

Стаўбцоўскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Стоўбцы. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў: Апечкаўскі, Аталезаўскі, Варацішчанскі, Гавезнаўскі, Задворскі, Залужскі, Засульскі, Мікалаеўшчынскі, Навасвержанскі, Пагарэлецкі, Ператоцкі, Старынскі, Шашкоўшчынскі, Ячонскі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Апечкаўскі і Пагарэлецкі сельсаветы. 26 жніўня 1961 года Задворскі сельсавет перайменаваны ў Слабадскі. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны Літвенскі, Прудскі, Рубяжэвіцкі, Хотаўскі сельсаветы скасаванага Івянецкага раёна, 25 снежня 1962 года — гарадскі пасёлак Івянец, Волменскі, Зарачанскі, Падневіцкі сельсаветы скасаванага Валожынскага раёна. 8 чэрвеня 1963 года Ячонскі сельсавет перайменаваны ў Заямнаўскі, Прудскі — у Налібацкі. 4 студзеня 1964 года скасаваны Ператоцкі і Старынскі сельсаветы. 27 кастрычніка 1964 года Гавезнаўскі сельсавет перайменаваны ў Вішнявецкі. 6 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Івянец, Волменскі, Зарачанскі, Падневіцкі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Валожынскаму раёну. 5 сакавіка 1981 года Хотаўскі сельсавет перайменаваны ў Хатаўскі. 14 снежня 1983 года з часткі Літвенскага і Хатаўскога сельсаветаў утвораны Цясноўскі сельсавет. 29 чэрвеня 2006 года з часткі Слабадскога сельсавета ўтвораны Наваколасаўскі сельсавет. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны Слабадскі сельсавет[4]. 24 снежня 2011 года Залужскі сельсавет перайменаваны ў Старасвержанскі, Хатаўскі — у Дзераўнянскі[5]. 28 мая 2013 года скасаваны Аталезскі, Варацішчанскі, Засульскі і Цясноўскі сельсаветы[6].

Насельніцтва

Thumb
Нацыянальны склад насельніцтва Стаўбцоўскага раёна (па выніках перапісу 2009 г.)
Thumb
Размеркаванне насельніцтва Стаўбцоўскага раёна па гутарковай мове (па выніках перапісу 2009 г.)

Стаўбцоўскі раён налічвае 201 населены пункт, у якіх пражывае 43,7 тыс. чал. (2008). Гарадское насельніцтва складае 35 %, сельскае — 65 %. Статыстыка мінулых гадоў:

  • 1995 — 48,9 тыс. чал.[7]
  • 2002 — 46,9 тыс. чал.[8]
  • 2006 — 44,5 тыс. чал.
Remove ads

Гаспадарчая дзейнасць

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі і вырошчванні буракоў. Вырошчваюцца зерневыя і кармавыя культуры, бульба. Працуюць прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, паліўнай, машынабудаўнічай прамысловасці.

Транспарт

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога Мінск — Брэст, аўтамабільная дарога Івянец — Стоўбцы — Нясвіж, газаправоды Таржок (Расія) — Мінск — Івацэвічы (з адгалінаваннямі на Стоўбцы, Новы і Стары Свержань), Ямал (Расія) — Заходняя Еўропа.

Сродкі масавай інфармацыі

Мясцовая прэса прадстаўлена праз грамадска-палітычную і інфармацыйна-рэкламную газету «Прамень». Наклад — каля 6 тыс. асобнікаў, заснавальнік — Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт. Падпісны індэкс — 64334.

У эфір выходзіць праграма радыёвяшчання «Радыё Стоўбцы».

Славутасці

На Стаўбцоўшчыне знаходзіцца 17 помнікаў архітэктуры, 70 помнікаў гісторыі і культуры, у тым ліку Двор Свержань.

Археалагічныя помнікі

Больш інфармацыі Назва, Датаванне ...

Вядомыя асобы

У сяр. XIX ст. ў вёсцы Залучча жыў польскі і беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля. Са Стаўбцоўшчынай цесна звязана дзейнасць паэта і драматурга, вучонага-моваведа Каруся Каганца.

На тэрыторыі раёна нарадзіліся:

Тут пачыналі свой творчы шлях такія вядомыя паэты, пісьменнікі і літаратуразнаўцы як Генрых Далідовіч і Казімір Камейша, Алесь Рыбак і Мікола Маляўка, Алесь Камароўскі і Яўген Хвалей, Аляксей Пяткевіч, Уладзімір Мархель і інш.

Стаўбцоўшчына мае 40 заслужаных работнікаў розных галін. Дала 18 дактароў навук і прафесараў, 45 кандыдатаў навук, 4 Герояў Сацыялістычнай Працы, 36 пісьменнікаў і паэтаў, з іх 28 — ураджэнцы раёна.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads