Свята-Раства-Багародзіцкі кафедральны сабор (Салігорск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Раства-Багародзіцкі кафедральны сабор (Салігорск)
Remove ads

Свята-Раства-Багародзіцкі кафедральны сабор  — мураваны праваслаўны храм у горадзе Салігорску Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Цэнтральнай.

Хуткія факты Свята-Раства-Багародзіцкі кафедральны сабор, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У 1994 годзе інстытутам ААТ «Мінскпрампраект» быў распрацаваны праект архітэктурнага комплексу. 30 ліпеня 2000 года храма быў асвячоны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам. Да пачатку 2015 года храм быў дабудаваны, а 5 сакавіка 2015 года быў наданы статус кафедральнага сабора[1].

Архітэктура

Пабудавана з цэглы. У аснове яруснай кампазіцыі храма цэнтральны арачны аб'ём, завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад сферычным купалам. З франтальнага боку далучаны такой жа формы прытвор, з тыльнага — апсіда з бакавымі рызніцамі, па баках — паўкруглыя прыдзелы пад сферычнымі пакрыццямі, завершанымі ліхтарыкамі. Фасады прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Архітэктар храма Уладзімір Фёдаравіч Даніленка[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads