Свята-Троіцкая царква (Белавуша)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Троіцкая царква (Белавуша)map
Remove ads

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у гонар Святой Троіцы ў в. Белавуша Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Свята-Троіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў цэнтры вёскі ў 1905 годзе з дрэва на месцы драўлянага храма 1833 года паводле праекта архітэктара В. І. Струева[1].

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура

Thumb
Інтэр’ер

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Мае кананічную чатырохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю: прытвор-званіца, бабінец, малітоўная зала, апсіда з тарцовай рызніцай. Асноўны магутны кубападобны зруб завершаны васьмігранным светлавым барабанам з гранёным сферычным купалам і макаўкай у завяршэнні. Такія ж макаўкі вянчаюць вальмавы дах прамавугольнай апсіды і высокі шацёр двух’яруснай (васьмярык на высокім чацверыку) званіцы (святар і прыхаджане ў 1891 набылі 20-пудовы звон[2]). Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, цокальная частка вылучана вертыкальнай шалёўкай. Тры ўваходы вырашаны ганкамі з вастраверхімі навісямі на матыў церамковай старажытнарускай архітэктуры.

У інтэр'еры адкрываецца светлавы барабан, які праз вуглавыя парусы абапіраецца на сцены зруба.

Remove ads

Зноскі

  1. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.
  2. Церковные ведомости. 1891. № 2. С. 103.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads