Белавуша
аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белаву́ша[1] (трансліт.: Bielavuša, руск.: Белоуша) — аграгарадок[2] у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Белавушскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з 16 ст. як Белагуша.
Пасля другога падзела Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі, сяло, з 1795 года ў Столінскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні. У 1886 г. — 61 двор, 457 жыхароў, праваслаўная царква, млын. Паводле перапісу 1897 года сяло, 187 двароў, 827 жыхароў, піцейны дом, царкоўна-прыходская школа, прыходская праваслаўная царква, крама і ваколіца (134 двары, 760 жыхароў, крама, царква). У 1905 дзе пабудавана новая царква з дрэва, якая захавалася станам на 2017 год. У 1909 годзе сяло, 167 двароў, 920 жыхароў. Бытавалі промыслы — сплаў лесу, лоўля рыбы і ракаў, дрэваапрацоўка.
У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы. У 1921 годзе вёска Столінскай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 345 дамоў, 2229 жыхароў (з іх 2035 беларусаў, 165 яўрэяў, 20 палякаў, пераважная большасць праваслаўныя). Потым у складзе Столінскага павету.
З 1939 года ў БССР, з 12.10.1940 года цэнтр сельсавета Столінскага раёна Пінскай вобласці, а з 8.1.1954 — Брэсцкай, 491 двор, 3136 жыхароў. Напярэдадні Вялікай айчыннай вайны ў вёсцы налічвалася 535 гаспадарак, 2524 жыхары, працаваў лесазавод, меліся млын, 2 школы, аддзяленне сувязі, бібліятэка. З ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі 356 двароў, загубілі 112 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўлена. У 1970 годзе цэнтр калгаса «Перамога», 881 гаспадарка, каля 3,5 тысяч жыхароў. На тэрыторыі вёскі знаходзяцца рамонтна-механічныя майстэрні, млын, ветучастак, Дом быту, клуб, бібліятэка, ашчадны банк, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, 5 магазінаў.
Remove ads
Славутасці
- Гарадзішча (мясцовая назва Акоп, Замак) каля вёскі, на правым беразе р. Гарынь — помнік археалогіі
- Свята-Троіцкая царква (1905) — помнік эклектычнай архітэктуры
- Брацкая магіла 5 воінаў 297-й стралковай дывізіі 89-га стралковага корпусу 61-й арміі 1-га Беларускага фронту, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні тэрыторыі Белавушскага сельсавета ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1957 годзе на магіле ўстаноўлены абеліск, які ушаноўвае памяць 41-го земляка, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Ізяслаў (Іван Бруцкі) (1926—2007) — мітрапаліт БАПЦ.
- Віктар Паўлавіч Бруцкі (1951—2020) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч.
- Сяргей Мікалаевіч Пачко (нар. 1969) — беларускі дзяржаўны службовец.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads