Свята-Троіцкая царква (Вялец)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм з вёскі Вялец Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, пабудаваны ў 18 ст. з дрэва. Помнік драўлянага народнага дойлідства. Перавезена ў Беларускі дзяржаўны музей народнага дойлідства і побыту.

Remove ads
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, перапад якога над алтарнай часткай завершаны макаўкай. Бакавыя фасады прарэзаны адзінарнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам адасоблена пастаўлена двух'ярусная чатырохгранная званіца.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Вялец)
- Свята-Троіцкая царква (Вялец) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Вялец) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Вялец) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads