Свята-Троіцкая царква (Гарадная)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца ў заходняй частцы вёскі. Пабудавана ў XVIII ст. з дрэва[1], перабудавана ў 1930-я гг.
- Гістарычныя фотаздымкі
- Праваслаўная і грэка-каталіцкая цэрквы
- Грэка-каталіцкая царква
- Званіца
- Свята-Троіцкая царква ў 1936—1939 гг.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм (зруб «з астаткам») падоўжна-восевай кампазіцыі: 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца (дабудавана ў 1930-я гг.), кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Аднолькавыя па вышыні зрубы апяразаны агульным карнізам простага профілю, што стварае ўражанне адзінага суцэльнага зруба. Гэтаму садзейнічае агульны высокі вальмавы дах над асноўным аб’ёмам і апсідай, які па краях завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных ліштвах. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца кампаноўкай аб’ёмаў, маляўнічым сілуэтам разнастайных гонтавых пакрыццяў, увядзеннем у яго лаканічных пластычных дамінант — цыбулепадобных галовак.
Remove ads
Інтэр’ер
У інтэр’еры малітоўная зала і апсіда аб’яднаны шырокім прамавугольным прасветам і размежаваны драўляным разным іканастасам, перакрыты 8-граннымі шатровымі скляпеннямі. У 1-м ярусе званіцы створаны хоры. Абразы XVII—XVIII стст.: «Святы Мікалай Цудатворац», «Маці Божая», «Спас Пантакратар», «Маці Бажая Чанстахоўская».
Зноскі
- Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads