Свята-Троіцкая царква (Даўгінава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у аг. Даўгінава (Вілейскі раён). Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Remove ads
Гісторыя


Архітэктура
Храм чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: званіца, трапезная, асноўны аб'ём з прыдзеламі, апсіда. Прыдзелы і апсіда вырашаныя паўратондамі. Двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца надбудаваная над прытворам і завершаная цыбулепадобнай галоўкай. Над сяродкрыжжам буйны васьмігранны светлавы барабан накрыты самкнутым сферычным купалам і цыбулепадобнай галоўкай. Грані барабану і званіцы маюць кілепадобныя завяршэнні. Галоўны і бакавыя ўваходы вылучаныя двухслуповымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Фасады прарэзаныя адзінарнымі і падвойнымі арачнымі вокнамі ў плоскіх ліштвах, дэкарыраваныя паясамі парэбрыка і зубцоў, лапаткамі.
Remove ads
Інтэр'ер
Унутраная прастора храму перакрытая цыліндрычнымі скляпеннямі, сферычным купалам на ветразях у сяродкрыжжы, конхамі ў апсідзе і прыдзелах, расчыненых у залу шырокімі арачнымі прасветамі. Апсіда аддзеленая драўляным пазалочаным іканастасам.
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
![]() |
Свята-Троіцкая царква (Даўгінава) на Вікісховішчы |
---|
- Свята-Троіцкая царква (Даўгінава) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Даўгінава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads