Свята-Троіцкая царква (Кублішчына)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Троіцкая царква (Кублішчына)map
Remove ads

Свята-Троіцкая царква — дзеючы стараверскі храм у Беларусі, у вёсцы Кублішчына Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Троіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1908—1910 гадах з дрэва як стараабрадніцкая майстром Кубаліным з Шаркаўшчынскага раёна.

Архітэктура

Thumb
Брама

Твор народнага дойлідства. Прамавугольны 1-зрубны будынак накрыты двухсхільным дахам. З боку галоўнага фасада двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, завершаная макаўкай. Галоўны ўваход вылучаны ганкам. Ашаляваныя фасады прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў ліштвах і з аканіцамі.

Інтэр’ер

Малітоўная зала перакрыта плоскай столлю на падугах. Пры ўваходзе размешчаны хоры. Абразы XIX ст.: «Троіца новазапаветная», «Пакроў Багародзіцы», «Апостал Анціп», «Святы Мікалай», «Аплакванне Хрыста».

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads