Свята-Троіцкая царква (Морына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Морына Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1865 годзе з дрэва. Адкрыта пасля рэстаўрацыі ў 1988—1990 гг.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю мадэрн. Вырашана двух’ярусным аб’ёмам — кубападобны асноўны пераходзіць у васьмігранны, накрыты пакатым шатровым бляшаным дахам з васьмігранным барабанам і макаўкай у завяршэнні. Па падоўжнай восі дабудаваны прамавугольны прытвор з 1-яруснай пад двухсхільным дахам званіцай і апсіда. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны брусамі-сцяжкамі і адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчатых ліштвах.
Remove ads
Інтэр’ер
Апсіда вылучана 1-ярусным на 8 абразоў драўляным белым іканастасам з пазалотай. Меўся мясцовашанаваны абраз «Маці Божая».
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Троіцкая царква (Морына) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Троіцкая царква (Морына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Морына) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Морына) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads