Свята-Троіцкая царква (Салтанаўшчына)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Троіцкая царква (Салтанаўшчына)map
Remove ads

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у аг. Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны на ўскраіне вёскі, на могілках.

Хуткія факты Свята-Троіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1826 годзе, паводле іншых звестак — у канцы XVIII ст. з цэглы як касцёл. Адкрыта ў 1990-я гады як праваслаўная царква.

Настаяцель храма — протаіерэй Алег Абрамовіч, які за арганiзацыю праваслаўнага брацтва ў Салтанаўшчыне стаў лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» ў 2020 годзе[1].

Архітэктура

Thumb
Арыгінальны выгляд франтона.

Помнік архітэктуры з выкарыстаннем форм позняга класіцызму. Уяўляе сабой выцягнуты прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам з трохвугольным франтонам на галоўным фасадзе. Сцены (акрамя алтарнай) прарэзаны высокімі лучковымі аконнымі праёмамі, паміж якімі — шырокія лапаткі. На галоўным фасадзе, пад уваходам 2 певялікія паўцыркульныя нішы і паўцыркульнае акно паміж імі. Франтон завершаны квадратнай у сячэнні вежачкай на барабане.

Унутраная прастора падзелена тонкімі драўлянымі калонамі на 3 нефы з бэлечным перакрыццем. Над уваходам — хоры па драўляных калонках. Алтар мураваны.

Званіца

Побач з храмам знаходзіцца двух’ярусная званіца. Першы ярус мураваны, другі — драўляны, з прамавугольнымі праёмамі.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads