Свята-Троіцкая царква (Янавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Троіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Янавічы Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Троіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Свята-Троіцкая царква знаходзіцца на вуліцы Унішэўскага ў гарадскім пасёлку Янавічы Віцебскага раёна. Перабудавана ў 1990-х гадах з дрэва паводле праекта архітэктара Ю. Сакалоўскага на месцы храма 1885 года.

Архітэктура

У архітэктуру ўнесены стылізаваныя элементы старажытнарускага царкоўнага дойлідства і драўлянага дойлідства Рускай Поўначы. Вырашана прамавугольным аб’ёмам, да якога з франтальнага боку далучана каркасная 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, з тыльнага — паўкруглая апсіда. Фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі. Асноўны прамавугольны ў плане аб’ём накрыты 3-ярусным дахам, па цэнтры якога ўзвышаецца 8-гранны светлавы барабан са шлемападобным купалам. Да паўночнага бакавога фасада далучана прамавугольная прыбудова часовага храма[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads