Янавічы
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́навічы[2] — гарадскі пасёлак у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Чарніца. За 26 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Лёзна. Насельніцтва 752 чал. (2017)[3].
Remove ads
Гісторыя
3 пісьмовых крыніц вядомы з 1511 года як сяло і цэнтр воласці ў Віцебскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. У XVIII ст. згадваецца як мястэчка, прыватная ўласнасць паноў Пацеяў.
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка далучана да Расійскай імперыі. У 1810 годзе маёмасць графа Пацея ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. У пачатку XIX стагоддзя паселішча належала Дварэцкім-Багдановічам, якія ў 1800 годзе пабудавалі сядзібна-паркавы комплекс (разбураны ў 1917 годзе).
Уражанні ад Янавічаў часоў руска-французскай вайны 1812 года занатавала ў сваіх «Запісках» Надзея Дурава.
«Яновичи. Кажется, здешняя грязь превосходит все грязи, сколько их есть на свете. Не далее как через площадь к товарищу не иначе можно пробраться, как верхом; можно, правда, и пешком, но для этого надобно лепиться около жидовских домов, по завалинам, как можно плотнее к стенам, окнам и дверям, из которых обдает путешествующего различного рода паром и запахами, например, водки, пива, гусиного сала, козлиного молока, бараньего мяса и так далее… Можно быть уверену в насморке по окончании этого отвратительного обхода.»[4]
У 1829 годзе заснавана кардоннае, у 1854 годзе — мукамольнае, у 1866 годзе — піваварнае прадпрыемствы. У 1866 годзе мястэчка ў Віцебскім павеце і губерні. Непадалёку ад мястэчка размяшчаўся маёнтак (1660 дзесяцін зямлі), які ў 1878 года належаў памешчыку I. Багдановічу. У маёнтку меліся 2 млыны — вадзяны, на якім выраблялася 20 000 пудоў мукі, і валовы, дзе малолася 2000 пудоў мукі. Мука збывалася на месцы і вывозілася на продаж у Сураж. Праз мястэчка праходзіў паштовы тракт Сураж-Янавічы, на якім размяшчаліся паштовая станцыя Янавічы і карчма.
У 1880 годзе была адкрыта царкоўнапрыходская школа. Меліся 5 сінагог, 36 лавак, скураны завод. Кожны тыдзень у нядзелю адбываўся базар, а на працягу года — 2 вялікія кірмашы, на якія з’язджаліся гандляры не толькі з наваколля, але і з Віцебска, Суража і Невеля. Дзейнічаў прызыўны вайсковы ўчастак. У 1885 годзе пабудавана цагляная праваслаўная Свята-Троіцкая царква. У 1896 годзе адкрыта двухкласная царкоўнапрыходская школа, пры ёй меўся інтэрнат на 30 вучняў. У гэтым жа годзе пачаў працаваць нафтавы млын. У 1897—1905 гадах працавала мужчынская настаўніцкая школа, дзе рыхтавалі на працягу 2 гадоў настаўнікаў для школ граматы.
3 20 жніўня 1924 года цэнтр Янавіцкага сельсавета Суражскага раёна Віцебскай акругі. Працавалі 2 школы, на базе якіх створаны сямігадовая і яўрэйская школы. У 1929 годзе ў мястэчку арганізаваны калгасы «Ударнік» і «Інтэрнацыянал». Меліся сукнавалка, ваўначоска, абутковая і кравецкая майстэрні, 2 вінзаводы, нафтавы млын, мукамольная вытворчасць. У 1933 годзе пачаў працаваць ільнозавод.
У 1957 годзе ў Янавічы быў перанесены цэнтр Суражскага раёна[5], потым у Віцебскім раёне, з 1962 года ў складзе Лёзненскага раёна[6], цяпер у Віцебскім раёне.
У 1997 годзе ў Янавічах быў адроджаны праваслаўны прыход, уладамі вернікам перададзены будынак, які перабудоўваецца пад царкву.
У 2006 годзе Янавічам нададзены герб «у блакітным поле іспанскага тарча дзве сярэбраныя перавязі, пакладзеныя Андрэеўскім крыжам, у верхняй частцы поля — залатыя шалі»[7].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1800 — 84 чал.; 1839 — 1250 чал. (648 муж. і 602 жан.), у тым ліку духоўнага стану праваслаўнага 10 муж. і 7 жан., купцоў-хрысціян 3 муж., купцоў-іўдзеяў 10 муж. і 8 жан., мяшчан-хрысціянаў 62 муж. і 55 жан., мяшчан-іўдзеяў 501 муж. і 474 жан., сялян памешчыцкіх 59 муж. і 55 жан., аднадворцаў 1 муж. і 3 жан., адстаўных салдатаў 2 муж.; 1882 — 934 чал.
- XX стагоддзе: 1905 — 1781 чал.; 1995 — 1,2 тыс. чал.[8]
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2003 — 1108 чал.; 2009 — 929 чал. (перапіс); 2016 — 765 чал.[9]; 2017 — 752 чал.[3]
Remove ads
Эканоміка
Янавіцкі філіял ААТ «Малако» (колішні Віцебскі малочны завод). Аграгарадок «Янавічы» прыняты ў эксплуатацыю ў снежні 2007. У Янавічах плануецца стварыць вытворчасць ПВГУП «Цэнтр Палімер» па паўторнай перапрацоўцы пластмасы і вырабе палімерных гранул (2008; 35 працоўных месцаў).
Вядомыя асобы
- Міхаіл Маркавіч Барадзін, расійскі рэвалюцыянер
- Рыгор Саламонавіч Гарфункін, Герой Савецкага Саюза
- Майсей Іосіфавіч Сладкевіч (1906—1982) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1944).
Страчаная спадчына
- Сядзібна-паркавы комплекс Дварэцкіх-Багдановічаў (пач. ХІХ ст.)
- Свята-Троіцкая царква (1885)
- Свята-Троіцкая царква (1990-я)
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads