Свята-Уваскрасенская царква (Альгомель)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Уваскрасенская царква (Альгомель)map
Remove ads

Свята-Уваскрасенская царква — праваслаўны храм у цэнтры в. Альгомель (Столінскі раён). Помнік народнага дойлідства. Прыпісная да Магдалінаўскай царквы.

Хуткія факты Свята-Уваскрасенская царква, Краіна ...

Пабудавана ў 1817 г. з дрэва па фундацыі памешчыка Рамана Фарэйстэра.

Remove ads

Архітэктура

Да чатырохсценнага зруба з захаду далучана чацверыковая званіца, падзеленная на два ярусы карнізам з разным аркатурным фрызам і завершаная шатром з макаўкай. Такое ж завяршэнне мае васьмігранны светлавы барабан над двухсхільным дахам аб'ёму малітоўнай залы. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Thumb
«Троіца старазапаветная», другая чвэрць ХVІІІ ст. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Thumb
«Уваскрэсенне – Сашэсце ў пекла». XVІIІ ст. Музей старажытнабеларускай культуры НАН РБ

Унутры зала перакрыта столлю на падугах, яе прастора пашырана васьмігранным пірамідальным скляпеннем барабана. Апсіда вылучана драўляным разным трох'ярусным іканастасам 18 ст.: 12 абразоў апостальскага чыну, «Спас з прадстаячымі» дэісуснага чыну, «Благавешчанне» (падпісаны: «Року 1759, месяца второго пятого дня… раб Божы Стефан Кардаш справил образ Богу на хвалу») у святочным чыне, «Маці Божая Адзігітрыя» ў мясцовым чыне. Да іканастасных па мастацкай трактоўцы падобны насценныя абразы «Сашэсце ў пекла» (17 ст.), «Маці Божая Адзігітрыя», «Васіль Вялікі», «Троіца старазапаветная» і «Дэісус» (усе 18ст.; перанесены з Івана-Багаслоўскай царквы в. Вялікае Малышава Столінскага раёна), «Пакроў Багародзіцы» (19ст.).

Remove ads

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
  • Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў. Мн., 1998. С. 75, 120.
  • Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads