Свята-Уладзімірская царква (Мухавец)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Уладзімірская царква (Мухавец)map
Remove ads

Свята-Уладзімірская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Мухавец Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на ўскраіне паселішча.

Хуткія факты Свята-Уладзімірская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb

Рэлігійная грамада была зарэгістравана ў 1991 годзе.

У 2004 годзе над храмам быў збудаваны вялікі купал. У 2014 годзе царква і ўсе памяшканні былі касметычна адрамантаваны[1].

Архітэктура

Пабудавана з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, завершаным з фасада 2-яруснай званіцай (васьмярык на чацверыку) над прытворам, з тылу — паўкруглая апсіда з бакавой рызніцай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Сілуэт фарміруюць макаўка над шатром званіцы і цыбулепадобная галоўка над 2-схільным дахам малітоўнай залы[2].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads