Мухавец (аграгарадок)
аграгарадок у Брэсцкім райне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Му́хавец[1] (трансліт.: Muchaviec, руск.: Мухавец, да 1969 года — Рама́наўскія Хутары́) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мухавецкага сельсавета. Размешчаны ў прыгараднай зоне за 15 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на аўтадарозе Брэст—Ковель, побач р. Каменка (прыток р. Мухавец).
Remove ads
Гісторыя
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 164 вяскоўцы. У кастрычніку 1948 года арганізаваны калгас імя В. П. Чкалава, у які ўключана 26 гаспадарак з 32. З 20 верасня 1971 года цэнтр сельсавета[2].
Насельніцтва
- 42 двары, 215 жыхароў (1940)
- 542 гаспадаркі, 1632 жыхары (1997)
- 644 гаспадаркі, 1999 жыхароў (2005)
Інфраструктура
Цэнтр дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод „Мухавец“».
Ёсць амбулаторыя, лясніцтва, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, яслі-сад, аддзяленне сувязі, кемпінг, гасцініца, сталовая, прамтаварны і прадуктовы магазіны.
Славутасці

- Паштовая станцыя (сяр XIX ст.)
- Свята-Уладзімірская царква
- Помнік С. Я. Багданчуку — дзеячу рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
Вядомыя асобы
- Васіль Васільевіч Панасюк (нар. 1966) — беларускі палітык.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мухаве́ц, Рама́наўскія Хутары́, мн.
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads