Свята-Уладзімірская царква (Чыжэўшчына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Уладзімірская царква — праваслаўны храм у вёсцы Чыжэўшчыне (Жабінкаўскі раён). Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Remove ads
Гісторыя
Пабудаваная ў 1894 годзе з цэглы, на паўднёвай ускраіне вёскі, на месцы былога манастыра XVI стагоддзя, які згарэў у 1882 годзе. Пабудавана з цэглы і бутавага каменю як храм-помнік у гонар перамогі рускага войска пад камандаваннем А. В. Суворава 6 верасня 1794 года над войскам генерала Серакоўскага на Крупчыцкіх палях[1]. Праект храма на 375 чалавек распрацаваны ў 1884 г. малодшым інжынерам А. Рэмерам, каштарыс складзены малодшым архітэктарам П. І. Залатаровым[2]. Паводле некаторых звестак аўтарам праекта з’яўляецца архітэктар А. В. Кенэль (1844)[3] або М. В. Раманаў[4].
Remove ads
Архітэктура
Крыжова-купальны храм з пяціграннай апсідай і трох’яруснай званіцай. Алтар вузкімі праходамі звязаны з ахвяральнікам і дзяканікам. У адзіным аб’ёмна-пластычным рашэнні зробленыя вежа-званіца і светлавы барабан асноўнага аб’ёма, якія ў сячэнні ўяўляюць сабой васьміграннік і завяршаюцца купаламі з маленькімі цыбулепадобнымі галоўкамі. Па знешнім выглядзе царква нагадвае помнікі каменнага паўночнага дойлідства XVII—XVIII стст.
Remove ads
Інтэр’ер
У інтэр’еры храма пануе падкупальная прастора светлавога барабана, што трымаецца на 4 магутных устоях, ветразях і падпружных арках.
Зноскі
- Обзор Гродненской губернии за 1893 г. С. 65.
- НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 362, арк. 3, 5, 11—13, 17—18.
- Чернатов В. М. Сынам Отчизны. Мн. 1980. С. 20, 25—27.
- Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 291 — у крыніцы Чыжэўшчына згадана пад старой назвай Крупчыцы.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads