Свята-Успенская царква (Апідамы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — стараверскі храм у в. Апідамы Пастаўскага раёна. Размешчана на паўднёвай ускраіне вёскі. Твор народнага дойлідства. Пабудавана ў XIX ст. з дрэва як стараверская.
Remove ads
Архітэктура
Выцягнуты прамавугольны ў плане 1-зрубны будынак накрыты 2-схільным дахам з галоўкай над алтарнай часткай. Невялікі прамавугольны ў плане бабінец завершаны высокай чацверыковай званіцай з цыбулепадобным купалам. Уваход вырашаны чатырохслуповым ганкам, трохвугольны, фігурна ашаляваны франтон якога ярусна рытмуецца са шчытом асноўнага даху. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Вертыкальнай шалёўкай вылучана цокальная частка будынка.
Спрошчаную архітэктуру інтэр'ера храма ўзбагачаюць абразы «Святы Мікалай Цудатворац» і «Благавешчанне з выбранымі святымі» (19ст.) «Троіца старазапаветная» (1864), трыпціх «Сафія — Божая прамудрасць», «Архангел Гаўрыіл» і «Архангел Міхаіл» (сярэдзіна XIX ст.).
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Апідамы)
- Свята-Успенская царква (Апідамы) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Апідамы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Апідамы) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads