Свята-Успенская царква (Бусяж)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Бусяж (Івацэвіцкі раён), у паўднёва-заходняй частцы вёскі. Помнік архітэктуры барока.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1773—1779 гг. з цэглы як касцёл манахаў картэзіянцаў. У 1840-я гг. пераабсталяваны пад праваслаўную царкву. У час Вялікай Айчыннай вайны снарадамі пашкоджаны сцены, адбіты тынк[1].
Архітэктура
Вырашана адзіным прамавугольным у плане аб'ёмам пад высокім двухсхільным дахам, тарцы якога закрыты фігурнымі барочнымі франтонамі. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая вежачка-званіца з пластычным купалам. Да алтарнай сцяны прыбудавана пазнейшая квадратная ў плане апсіда. Нягледзячы на спрошчанае планіровачнае вырашэнне, архітэктура храма мае пластычны характар — валюты, слаістыя пілястры, тонкапрафіляваныя карнізы і развіты антаблемент, высока ўзнятыя лучковыя аконныя праёмы, конхавыя нішы-экседры са скульптурамі евангелістаў (не захаваліся).
У залу, перакрытую цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, праз арачны прасвет адкрываюцца хоры. Царква мела шанаваны абраз 1797 г. «Пакроў Маці Божай».
Remove ads
Зноскі
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads