Свята-Успенская царква (Васільчыцы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Васільчыцы (Капыльскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага дойлідства.
Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з дрэва. З 1990-х гг. зноў дзейнічае.
Remove ads
Архітэктура
Невялікі вясковы храм фарміруюць пастаўленыя на бутавы падмурак квадратны прытвор з васьміграннай шатровай званіцай, прамавугольныя зрубы малітоўнай залы і апсіда з бакавымі рызніцамі. Асноўны аб'ём і апсіда пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў накрыты агульным вальмавым гонтавым дахам, у цэнтры завершаны галоўкай на васьмігранным барабане. Макаўка завяршае гранёны шацёр 8-граннай званіцы. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Успенская царква (Васільчыцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Васільчыцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads