Свята-Успенская царква (Гарбачы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарбачы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Remove ads
Гісторыя

Пабудавана ў 1875 годзе[1] ў колішняй вёсцы Ляўшова з цэглы па праекце гродзенскага архітэктара Івана Калянкевіча[2]. Па іншых звестках, узведзена ў 1860 годзе[3].
На 1899 год прыход царквы аб’ядноўваў 1698 вернікаў у 10 вёсках, дзейнічалі брацтва, царкоўная школа ў Мяньках, народнае вучылішча ў Ляўшове і з 1890 года — царкоўна-прыходскае апякунства. Царкоўнай зямлі налічвалася 74 дзесяціны 938 сажаняў. Прыход адносіўся да Ваўкавыскага благачыння[1].
Адкрыта пасля заняпаду ў 1988 — 90 гадах. Драўляная званіца, якая стаяла побач з царквой, не захавалася. У 2010 годзе будынку быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Да цэнтральнага кубападобнага аб’ёму па падоўжна планіровачнай восі далучаны прамавугольная трапезная і паўцыркульная апсіда. У цэнтры і па вугдах пакатага шатровага даху — цыбулепадобныя купалы на барабанах. Галоўны ўваход вылучаны кілепадобным франтонам. У архітэктурным дэкоры фасадаў — лапаткі, какошнікі, цягі, нішы, карнізы.
Зноскі
- Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века. Том I, 1899. — С. 176
- Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 81
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. — С. 115
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads