Свята-Успенская царква (Казлоўшчына)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Успенская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка. Пабудавана ў 1928 годзе з дрэва на месцы драўлянага храма, вядомага з 1773 года. Абкладзена цэглай у канцы 20 ст.

Архітэктура

Твор народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм складаецца са зрубаў малітоўнай залы, бабінца з двух’яруснай чатырохграннай званіцай над ім і прамавугольнай у плане апсіды з прытворамі рызніц па баках. Асноўны зруб накрыты двухсхільным дахам, завершаным макаўкай. Званіца завершана цыбулепадобным купалам, апсіда — васьмігранным барабанам з галоўкай. Фасады гарызантальна ашаляваны, рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі з вертыкальнымі бусамі-сцяжкамі ў прасценках. Уваход вылучаны слуповым арачным ганкам пад двухсхільным пакрыццём.

Remove ads

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads