Свята-Успенская царква (Ніўнікі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — стараверскі храм у цэнтры вёсцы Ніўнікі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1906 годзе з дрэва як стараабрадніцкая.
Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, які на галоўным фасадзе выходзіць трохвугольным франтонам. Над ім надбудавана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца з макаўкай у завяршэнні. Макаўкай адзначана алтарная частка храма. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход вылучаны ганкам з навіссю на 2 слупах.
Remove ads
Інтэр’ер
Абразы 18 — 19 ст.: «Дзісус», «Жыццё Іаана Багаслова», «Уваскрасенне Хрыстова», «Святы Мікалай», «Ражджаство Хрыстова».
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 312
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Ніўнікі)
- Свята-Успенская царква (Ніўнікі) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Ніўнікі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Ніўнікі) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads