Свята-Успенская царква (Полацк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — мураваны стараверскі праваслаўны храм у горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Гагарына, на правым беразе р. Заходняя Дзвіна.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1998 годзе з цэглы як стараабрадніцкая.
Архітэктура

Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам. Сяродкрыжжа над чырвоным чарапічным дахам завершана 2-ярусным цыліндрычным светлавым барабанам з макаўкай. Над уваходам 2-ярусная шатровая званіца. У вуглах стыкавання прытвора і прыдзелаў прыбудаваны акруглыя рызніцы. Паўкруглая апсіда крапавана арачнымі блендамі і накрыта конусападобным бляшаным дахам. Бакавыя прыдзелы завершаны трохвугольнымі франтонамі. Галоўны ўваход вырашаны арачным 4-слуповым ганкам-паперцю, бакавыя — бляшанымі арачнымі навісямі. Унутры пануе прастора сяродкрыжжа са светлавым барабанам, у якую адкрываюцца шырокімі арачнымі прасветамі бакавыя прыдзелы, апсіда і прытвор з хорамі наверсе. Пад будынкам на цокальным паверсе створана трапезная з дапаможнымі памяшканнямі[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads