Свята-Успенская царква (Полацк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Успенская царква (Полацк)map
Remove ads

Свята-Успенская царква — мураваны стараверскі праваслаўны храм у горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Гагарына, на правым беразе р. Заходняя Дзвіна.

Хуткія факты Свята-Успенская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1998 годзе з цэглы як стараабрадніцкая.

Архітэктура

Thumb

Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам. Сяродкрыжжа над чырвоным чарапічным дахам завершана 2-ярусным цыліндрычным светлавым барабанам з макаўкай. Над уваходам 2-ярусная шатровая званіца. У вуглах стыкавання прытвора і прыдзелаў прыбудаваны акруглыя рызніцы. Паўкруглая апсіда крапавана арачнымі блендамі і накрыта конусападобным бляшаным дахам. Бакавыя прыдзелы завершаны трохвугольнымі франтонамі. Галоўны ўваход вырашаны арачным 4-слуповым ганкам-паперцю, бакавыя — бляшанымі арачнымі навісямі. Унутры пануе прастора сяродкрыжжа са светлавым барабанам, у якую адкрываюцца шырокімі арачнымі прасветамі бакавыя прыдзелы, апсіда і прытвор з хорамі наверсе. Пад будынкам на цокальным паверсе створана трапезная з дапаможнымі памяшканнямі[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads