Свята-Успенская царква (Шаркаўшчына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм, помнік архітэктуры стылю мадэрн, знаходзіцца ў г. п. Шаркаўшчына на паўднёвай ускраіне пасёлка, на беразе ракі.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1912 годзе з дрэва (праект 1907 губернскага епархіяльнага архітэктара А. Шпакоўскага) на месцы папярэдняй драўлянай царквы, пабудаванай у 1639 годзе па фундацыі Сапегаў. У ХХ стагоддзі зменены выгляд вежы.

Архітэктура
Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя 4-часткавая: прытвор са званіцай, бабінец, малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі.
Асноўны аб’ём завершаны 8-гранным светлавым барабанам, накрытым шатром з галоўкай. Чатыры грані барабана завершаны невялікімі шатрамі на трапецападобных франтонах з дыяганальнымі сцяжкамі. Званіца выступае на франтальным фасадзе неглыбокім рызалітам, мае вертыкальна выцягнутыя прапорцыі і завершана макаўкай. Прамавугольны праём галоўнага ўвахода завершаны 2-схільнай навіссю на фігурных брусчатых кранштэйнах. У афармленні фасадаў выкарыстана разнастайная шалёўка: вертыкальная ва фрызавай і цокальнай частках, гарызантальная — на цэнтральнай плоскасці. Высокія праёмы аформлены фігурнымі разнымі ліштвамі.
Remove ads
Іконы
Іконы XVIII—XIX ст.: «Маці Божая Адзігітрыя», «Маці Божая ўсіх Смуткуючых», «Збавіцель», «Уседзяржыцель на троне», «Апостал Павел», «Апостал Пётр», «Святы Мікола», «Узнясенне Гасподне», «Маці Божая з дзіцем», «Уваскрэсенне Хрыстова», «Праабражэнне», «Пакроў Прасвятой Багародзіцы», «Успенне Багародзіцы», «Віленскія мучанікі», «Раство Хрыстова», «Сашэсце Святога Духа на апосталаў».
Літаратура
- Свята-Успенская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 208.
- Свята-Успенская царква // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 444—445.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads