Свята-Ушэсцеўская царква (Агароднікі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Ушэсцеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Агароднікі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Свята-Ушэсцеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першае згадванне аб храме датуецца 1668 годам.

У 1942 годзе храм згарэў, а на яго месцы быў пабудаваны часовы храм, які быў асвячоны 15 студзеня 1946 года.

У 1990 годзе пачалася рэканструкцыя храма. Вакол храма быў заліты новы падмурак і збудаваны сцены. 8 лістапада 1997 года храм быў асвячоны мітрапалітам Філарэтам[1].

Архітэктура

Вырашана ў стылізаваных формах царкоўнага дойлідства другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Падоўжна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор-званіца, кубападобная малітоўная зала, апсіда. У сілуэце дамінуюць шацёр 2-яруснай 4-граннай званіцы з макаўкай, 8-грнны светлавы барабан з цыбулепадобнай галоўкай над шатровым дахам малітоўнай залы, макаўка над апсідай. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі розных памераў аконнымі прёмамі і нішамі з рэльефнымі крыжамі ў прасценках. Уваход аформлены арачным ганкам-рундуком пад 2-схільным пакрыццём[2].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads