Свята-Ушэсцеўская царква (Столін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у г. Століне Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

На вуліцы Гарынскай. Пабудавана са званіцай у 1938 годзе з дрэва.
Архітэктура
Помнік неарускага стылю. Традыцыйная чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя вызначаецца неардынарным спалучэннем зрубаў: званічка напалову ўрэзана ў бабінец, які разам з пяціграннай апсідай аб’яднаны агульным дахам у адзіны карабель, які па цэнтры прарэзаны шырокім кубападобным аб’ёмам малітоўнай залы. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца чатырох’ярусная (нізкі васьмярык на 3 чацверыках) званіца, завершаная высокім шатром з макаўкай. Над чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму ўзведзены светлавы васьмігранны барабан, пакаты шацёр якога таксама завершаны макаўкай. Бакавыя ўваходы праз бабінец вылучаны шырокімі арачнымі праёмамі. Шматпланавасць агульнай кампазіцыі ўзбагачаецца нізкімі бакавымі рызніцамі абапал апсіды. Плоскасныя гарызантальна ашаляваныя фасады апяразаны філёнгавым фрызам, расчлянёны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі і квадратнымі аконнымі праёмамі.
Remove ads
Інтэр’ер

Малітоўная зала двухсветлавая за кошт адкрытага барабана, які абапіраецца праз канструкцыйную сістэму ветразяў на 4 слупы. Над бабінцам створаны хоры.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Ушэсцеўская царква (Столін) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ушэсцеўская царква (Столін) на сайце Radzima.org
- Свята-Ушэсцеўская царква (Столін) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads