Свята-Ціханаўская царква (Ганцавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Ціханаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Ганцавічах Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Будаўнікоў.
Remove ads
Гісторыя
Царква ў імя свяціцеля Ціхана, патрыярха Маскоўскага, у Ганцавічах была пабудавана ў пачатку ХХІ стагоддзя з цэглы. Архітэктар храма Леанід Васілевіч Макарэвіч.
Архітэктура
Пяцікупальны храм са званіцай вырашаны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Асноўная архітэктурная тэма — закамернае вырашэнне фасадаў, прарэзаных вузкімі вертыкальна выцягнутымі арачнымі аконнымі праёмамі. Будынак вызначаецца грабнасцю архітэктурных форм, маляўнічым шматкупальным сілуэтам, вертыкальнай імклівасцю[1].
Зноскі
- Царква ў імя свяціцеля Ціхана Маскоўскага Архівавана 31 снежня 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads