Святлана Аляксандраўна Горваль
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святлана Аляксандраўна Горваль (25 жніўня 1986, Валожын, Мінская вобласць) — беларуская камерсантка, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 25 жніўня 1986 года ў Валожыне Мінскай вобласці.
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць».
Працавала спецыялістам аддзела рознічнага гандлю, начальнікам аддзела рознічнага гандлю ў ААТ "Гандлёвы дом «Нёман» у Гродна; намеснікам дырэктара, дырэктарам ААТ «Віцебскі ўнівермаг».
Выбіралася дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[2].
Remove ads
Сям’я
Замужам, мае дачку.
Узнагароды
- ганаровыя граматы Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.
- У 2017 годзе занесена на Дошку гонару адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска.
- У 2018 годзе прысвоена ганаровае званне «Віцяблянін года».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads