Святлана Сяргееўна Пішч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святлана Сяргееўна Пішч (нар. 16 жніўня 1965, с. Тарангул Ленінскага раёна Паўночна-Казахстанскай вобласці, Казахстан) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі інстытут правазнаўства (бухгалтарскі ўлік, аналіз, аўдыт), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае кіраванне і права).
Працоўную дзейнасць пачала рэвізорам кантрольна-рэвізійнага аддзела аб’яднання «Гроднааблплодагароднінагас». Працавала бухгалтарам, эканамістам, дырэктарам магазіна, генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гарант-Сэрвіс» у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці.
Член прэзідыума Баранавіцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
З’яўлялася дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава)[1].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads