Святлана Уладзіміраўна Бязлепкіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святлана Уладзіміраўна Бязлепкіна, па нараджэнні Рудабелец (нар. 31 жніўня 1957, Малейкі, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская пісьменніца, журналістка.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (1979), працавала ў раённым і абласным друку (газеты «Чачэрскі веснік» і «Гомельская праўда»). Жыве ў Мінску.
Творчасць
Вострасюжэтную псіхалагічную прозу Бязлепкінай умоўна можна падзяліць на творы пра сучаснасць і творы пра мінулае, дзе адлюстраваны лёс звычайных людзей на фоне буйных гістарычных падзей.
Аповесці і апавяданні Святланы Бязлепкінай друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», а таксама ў газетах «ЛіМ», «Звязда» і іншых выданнях.
«Гераіні Святланы Бязлепкінай (апавяданні „Па законе фотагеніі“ і „Перадкалядная гісторыя“) — сучасныя гараджанкі, прафесіяналы ў сваёй справе, самастойныя, не залежныя ні ад кога, здольныя імгненна прымаць рашэнні… Асабліва цікавы першы з твораў: на прыкладзе сямейнай пары акцёраў пісьменніца знаёміць з тонкасцямі сцэнічных пастановак і адкрывае сакрэты кінематаграфічнага мастацтва. Гэта ўнікальны досвед, што зазвычай застаецца па-за кадрам, па той бок кулісаў, а тут чытач нібы сам трапляе ў багемны асяродак — настолькі змястоўна, каларытна, з гумарам і жывой мовай ён апісаны, што верыш кожнаму слову… А праблемы, якія стаяць перад гераіняй твора, актуальныя для любой жанчыны: як знайсці кампраміс паміж сям’ёй і працай, падтрымаць веру ў сябе і сваю „геніяльнасць“ мужа і дапамагчы яму з кар’ерай, пры гэтым ахвяруючы ўласным талентам… Зрэшты, як застацца жанчынай, якую хацелася б абараніць і падтрымаць, у свеце, што пастаянна вымагае зусім іншых якасцяў — супрацьлеглых…»[1].
Стылістычна бездакорнае апавяданне «Урокі Шантанэ» — багатая мова, дынамічны захапляльны сюжэт (дзеі адбываюцца ў Францыі ў 1-й палове XIX ст.), галоўны герой, настаўнік гісторыі, які адразу заваёўвае сімпатыі.[2]
Аўтарка кнігі прозы «Чарнобыльская русалка» (1998):
- Донна Францэска з 9 «В»
 - І прыйдзе дзень
 - Ружы і Радзіма
 - Памятай пра брыяфіліумы
 - Алена Рэмбаўна
 - Чарнобыльская русалка
 - Анёл з пятага паверха
 - Гданьская гісторыя
 
Удзельніца калектыўнага зборніка «Размова з люстэркам» (Мінск, Аверсэв, 2023) з апавяданнямі «Дыягназ» і «Таямніца гатэля „Раяль“».
Remove ads
Бібліяграфія
- Кніга прозы «Чарнобыльская русалка» (1998)
 
- Аповесці
 
- У межах Нагорнай пропаведзі //Маладосць, 2000, № 5.
 - Шазюбль, або проста гульня // Полымя, 2004, № 4.[3]
 - Лінія Дзюранда // Маладосць, 2013, № 11
 - Урокі Шантанэ // Полымя, 2019, № 8.
 - Півонеманія // Полымя, 2023, № 3
 - Восень Будапешта // Полымя, 2024, № 7.
 
- Апавяданні
 
- Майстра і Маруся // Маладосць, 1998, № 12
 - Аднойчы ў Грамічэле" // Маладосць, 2006, № 6.[4]
 - Венгерскі праект // ЛіМ, 2012, 13 красавіка, с. 17.
 - Венгерский проект // Неман, 2016, № 7.
 - Однажды в Граммикеле // Неман, 2016, № 7.
 - Па законе фотагеніі // Полымя, 2018, № 12.
 - Перадкалядная гісторыя // Полымя, 2018, № 12.
 - Дыягназ // Полымя, 2022, № 6.
 - Таямніцы гатэля «Royal» // Полымя, 2022, № 10.
 - Апошні шанс // Маладосць, 2023, № 1.
 - Апокрыф, або Узыходжанне на Парнас // Маладосць, 2023, № 9.
 - Лепшая роля // Алеся, 2024, № 6.
 - Не па сцэнарыю // Маладосць, 2025, №5.
 - Ніколі не позна // Маладосць. 2025, №5.
 
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads