Святліца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святлі́ца[1] — светлы чысты пакой, прызначаны звычайна для прыёму гасцей.

Святліцы здаўна вядомы ў Расіі, Польшчы і іншых краінах Еўропы. На Беларусі дакументальныя звесткі пра святліцы вядомы з XVI стагоддзя. Святліцы існавалі ў жылых дамах і замках, верхніх ярусах брам, лазнях, корчмах і аўстэрыях. Гэта былі вялікія жылыя пакоі з кафлянымі грубкамі і камінамі, часам афармляліся шпалерамі. У сялянскім жыллі святліцы вядомы з XIX стагоддзя.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads