Аўстэрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўстэ́рыя (італ.: osteria) — заезны дом; тып карчмы. Вядома ў Польшчы і на Беларусі з XVI ст., найбольш пашырана з XVIII ст. Размяшчаліся аўстэрыі звычайна на гандлёвых плошчах або галоўных вуліцах гарадоў і мястэчак. Будавалі іх з дрэва, цэглы, у тэхніцы «прускага муру». У плане пераважала форма прамавугольніка. Уключалі стайні, вазоўні, гасціныя пакоі, каморы. Гасціныя пакоі абсталёўваліся лавамі, сталамі, мелі кафляную грубку для ацяплення памяшкання і мураваную печ для гатавання ежы. Некаторыя аўстэрыі былі складанымі комплексамі, якія ўключалі жылыя, гаспадарчыя, гандлёвыя і іншыя будынкі, згрупаваныя вакол агульнага двара. А. сталі прататыпам для гасцініц і паштовых станцый.

Remove ads
Гл. таксама
Літаратура
- Аўстэрыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads