Святое возера (возера, Рагачоўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свято́е возера — возера ў Беларусі, у Рагачоўскім раёне, Гомельская вобласць, у басейне ракі Дабрыца, за 6 км у напрамку на захад ад Рагачова, за 1 км у напрамку на поўнач ад вёскі Стрэнькі.

Хуткія факты Святое возера, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,29 (0,24[2]) км², даўжыня 0,6 (0,65[2]) км, найбольшая шырыня 0,6 км, даўжыня берагавой лініі 1,85 (2,03[2]) км. Найбольшая глыбіня 11,5 м, сярэдняя — 4,37 м[2]. Аб’ём вады 1,05 млн м³[2].

Катлавіна возера круглай формы сярод раўніннай разаранай тэрыторыі. Схілы невыразныя. Дно сапрапелістае. Берагавая лінія слабазвілістая. У паўночнай частцы з возера выцякае каналізаваны ручай у раку Дабрыца.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads