Дабрыца (прыток Друці)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дабры́ца — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці і Рагачоўскім раёне Гомельская вобласць Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Хуткія факты Дабрыца, Характарыстыка ...
Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня ракі 35 км, з іх 12 км у Кіраўскім раёне[1]. Вадазбор плошчай 250 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 . Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Пачынаецца меліярацыйнай канавай за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Заліцвінне Кіраўскага раёна. Вусце прыкладна за 2 км на поўнач ад вёскі Хамічы[2][3] Рагачоўскага раёна. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна трапецападобная. Пойма асушаная, яе шырыня 0,3—1 км.

Шырыня ракі ў межань 3—7 м. Рэчышча было каналізавана ў 1964—1967 гады і 1970 одзе на ўсім працягу; у 2005 годзе праведзена паўторнае рэгуляванне (1 км на паўночны захад ад вёскі Талочкаў Рагачоўскага раёна да 1 км на паўночны ўсход ад яе ж), за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Заліцвінне. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

У басейне ракі возера Святое.

На перыяд вясновага разводдзя прыпадае каля 50 % гадавога сцёку.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads