Фадзей (апостал)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фадзей (апостал)
Remove ads

Фадзей, Тадэвуш — адзін з дванаццаці апосталаў Ісуса Хрыста. Звычайна лічыцца, што Фадзей і Іуда Фадзееў — гэта адна і тая ж асоба, таксама ў Новым Запавеце называюць Іудам Якаўлевым, Іудам Фадзеем або Левіем. Ён часам атаясамліваецца з Іудам, «братам Ісуса», але Фадзея трэба адрозніваць ад Іуды Іскарыёта, іншага вучня, здрадніка Ісуса.

Хуткія факты Фадзей, Дата нараджэння ...
Thumb
Апостал Іуда Фадзей пэндзля Латура

Армянская Апостальская Царква шануе Фадзея разам з Варфаламеем як свайго заступніка. У Рымска-каталіцкай царкве ён з’яўляецца заступнікам у адчайных выпадках.

Remove ads

Асоба. Тоеснасць Іуды з Фадзеем

Іуду Фадзея трэба адрозніваць ад другога вучня Іуды Іскарыёта, які пазней здрадзіў Ісусу. Іуда Якаўлеў згадваецца толькі двойчы ў Новым Запавеце: у спісах апосталаў у Евангеллі ад Лукі 6:16 і Дзеях 1:13.

Імя, пад якім Лука згадвае апостала, «Іуда Якаўлеў», не дазваляе адназначна зразумець адносіны Іуды да гэтага Якава. Хоць такая канструкцыя часам азначае адносіны бацькі і сына, але традыцыйна яна інтэрпрэтуецца як «Іуда, брат Якава» (Лк. 6:16). Евангелле ад Яна таксама адзін раз згадвае вучня як «Іуда не Іскарыёт» (Ян 14:22).

У некаторых лацінскіх рукапісах у Евангеллі ад Матфея 10:3 ён названы Іуда Кананіт.

У пералічэннях апосталаў у Матфея 10:3 і Марка 3:18 згадваецца Іуда, але пасля пералічэння стаіць Фадзей (ці, у некаторых рукапісах Евангелля ад Матфея 10:3, «Левій, празваны Фадзеем»). Гэта дало падставу хрысціянам ужо з ранніх часоў выкарыстоўваць імя «Іуда Фадзей». Гэты факт можа быць праўдападобным, калі ўлічыць, што слова «Фадзей» было мянушкай.

Яшчэ адна складанасць заключаецца ў тым, што імя «Іуда» было заплямлена Іудам Іскарыётам. Сцвярджаецца, што па гэтай прычыне не дзіўна, што Марк і Мацвей называюць яго альтэрнатыўным іменем.

Некаторыя біблейскія навукоўцы аспрэчваюць гэту тэорыю, лічачы, што Іуда і Фадзей не з’яўляецца адной і той жа асобай.

Remove ads

Служэнне Фадзея

Паводле хрысціянскай традыцыі, Фадзей прапаведаваў Евангелле ў Іўдзеі, Самарыі, Ідумеі, Сірыі, Месапатаміі і Лівіі. Таксама лічыцца, што ён наведаў Бейрут і Эдэсу. Пісьменнік XIV стагоддзя Нікіфар Каліста піша, што Фадзей быў жаніхом на вяселлі ў Кане Галілейскай. Згодна з паданнем, Фадзей нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў Пярэі, горадзе ў Галілеі, які пазней быў перабудаваны рымлянамі і перайменаваны ў Кесарыю Філіпаву.

Thumb
Манастыр Святога Фадзея ў паўночным Іране

Па ўсёй верагоднасці, ён выкарыстоўваў грэчаскую і арамейскую мовы, як і амаль усе яго сучаснікі ў той час, і быў селянінам па паходжанні. Паводле легенды, Фадзей быў сынам Клеопы і яго жонкі Марыі, стрыечнай сястры Марыі. Паданне гаворыць, што бацька Фадзея Клеопа быў забіты з-за яго прамой і адкрытай адданасці ўваскрэсламу Хрысту.

Апосталы Варфаламей і Фадзей традыцыйна лічацца першымі, хто прынёс хрысціянства ў Арменію, і, такім чынам, шануюцца як заступнікі ў Армянскай Апостальскай Царкве. З гэтым звязана традыцыя манастыра Святога Фадзея (у цяперашні час у паўночным Іране) і Святога Варфаламея (цяпер на паўднёвым усходзе Турцыі), абодва былі пабудаваныя ў тагачаснай Арменіі.

Remove ads

Смерць і рэшткі

Thumb
Сімвал пакутніцтва Фадзея

Па традыцыі, Іуда Фадзей прыняў пакутніцкую смерць каля 65 г. н.э. у Бейруце, у рымскай правінцыі Сірыя, разам з апосталам Сымонам Кананітам, з якім ён быў звязаны. Па іншых звестках, ён быў забіты ў Арменіі, дзе на месцы смерці быў пабудаваны манастыр. Сякера, якая часта паказваецца на малюнках, сімвалізуе, як ён быў забіты.

Праз некаторы час пасля смерці Іуды Фадзея яго цела было прывезена з Бейрута ў Рым і змешчана ў склепе ў базіліцы Святога Пятра. Цяпер яго рэшткі знаходзяцца ў левым трансепце базілікі Святога Пятра пад галоўным алтаром святога Іосіфа ў адной магіле з рэшткамі апостала Сымона Кананіта. Паводле іншай папулярнай традыцыі, рэшткі Святога Фадзея былі захаваны ў армянскім манастыры на востраве ў паўночнай частцы возера Ісык-Куль у Кыргызстане, дзе захоўваліся па меншай меры да сярэдзіны XV стагоддзя. Пазнейшыя легенды альбо адмаўляюць, што рэшткі захаваліся там, або сцвярджаюць, што яны былі перамешчаныя ў яшчэ больш пустынную крэпасць у гарах Паміра.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads