Жорж Дзюменіль дэ Латур
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жорж Дзюменіль дэ Латур, таксама Ла Тур (фр. Georges de La Tour; 1593 — 30 студзеня 1652) — французскі жывапісец з Латарынгіі.

Нарадзіўся ў Вік-сюр-Сей (дэпартамент Мозель) і жыў паблізу Люнеўмля (дэпартамент Мёрт і Мозель) да самай сваёй смерці. Творчасць майстра, забытая пасля яго скону, была зноў адкрыта толькі ў 1940-я гады. Для яго карцін характэрная геаметрычна строгая кампазіцыя і напружанасць рэлігійнага пачуцця. Акрамя некалькіх дакументаў, якія змяшчаюць звесткі аб яго жаніцьбе ў 1621, аб прызначэнні афіцыйным мастаком Люневіля ў 1644 і галоўным жывапісцам караля ў 1646, няма ніякай інфармацыі аб жыцці майстра. Ніводны з яго твораў не можа быць датаваны з поўнай дакладнасцю.
Карціны Латура звычайна ўяўляюць сабой асветленыя полымем свечкі начныя сцэны, напісаныя ў манеры Караваджа. Мастак любіў маляваць біблейскіх персанажаў у абліччы жабракоў і сялян, ствараць кампазіцыі, персанажы якіх асвятляліся адзінай крыніцай — свечкай. Тыповымі для яго творчасці з’яўляюцца такія працы, як «Нованароджаны» (Рэн, Музей выяўленчых мастацтваў), «Пакланенне пастухоў» (Луўр), «Пакутніцтва св. Себасцьяна» (Берлін-Далем, Дзяржаўныя музеі), «Журботная Магдалена» (Нью-Ёрк, музей Метраполітэн), «Адрачэнне апостала Пятра».
Remove ads
Гл. таксама
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жорж Дзюменіль дэ Латур
Зноскі
- Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- Georges de la Tour // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- Georges de Latour // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Georges de La Tour — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Ontdek schilder Georges de Latour Праверана 30 чэрвеня 2023.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads