Свіна (Польшча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свіна (Польшча)
Remove ads

Сві́на (польск.: Świna, ням.: Swine) — рака, якая падзяляе астравы Узедам і Волін і злучае Шчэцінскую лагуну з Памеранскай бухтай. З'яўляецца часткай эстуарыя Одры (праз Свіну ў моры трапляе да 75 % Одэрскай вады). Пры моцных вятрах з Балтыйскага мора напрамак цячэння ракі змяняецца. Даўжыня — каля 16 км, шырыня ад 100 да 1000 метраў.

Хуткія факты Свіна, Характарыстыка ...
Thumb
Свіна аддзяляе востраў Волін ад вострава Узедам на захадзе

У 1880 годзе ад выгіну Свіны на поўдзень ад Свінемюндэ праз востраў Узедам быў пракапаны канал Кайзерфарт, які аддзяліў ад Узедама новы востраў Карсібур.

У вусце Свіны знаходзіцца марскі порт Свінауйсце  (польск.), вышэй па цячэнні маюцца малыя порты Пшытур  (польск.) і Карсібур  (польск.). Адзіны мост цераз Свіну — Пястаўскі мост — размешчаны ў Свінауйсці.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads