Свінка (прыток Свячанкі)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сві́нка[1] — рака ў Беларусі, на тэрыторыі Чашніцкага і Бешанковіцкага раёнаў Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Свячанка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 15 км, з іх 10 км на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна[2]. Плошча вадазбору 52 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4[1] м/км. Выцякае з возера Канцовае[1] за 0,5 км у напрамку на захад ад вёскі Малая Вядрэнь[2]. Цячэ праз азёры Ведрэньскае, Глыбочына, Баярскае, Хоцькаўскае і Запольскае. Упадае ў Свячанку каля паўднёвай ускраіны аграгарадка Свяча.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads