Хоцькаўскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хо́цькаўскаевозера ў Бешанковіцкім раёне на мяжы з Чашніцкім раёнам Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свінка, каля вёскі Доўгае.

Хуткія факты Хоцькаўскае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,22 км², даўжыня 1,13 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Найбольшая глыбіня 4,1 м, сярэдняя 1,8 м. Аб'ём вады ў возеры 0,42 млн. м³. Плошча вадазбору 28,3 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны ад 4—5 да 10 метраў, спадзістыя, на захадзе возера стромкія. Берагі высокія ў заходняй частцы і нізкія на ўсходзе возера. Паўднёвыя і паўночныя берагі возера сплавінныя. На поўначы і поўдні пойма шырынёй 10—50 м. Дно возера выслана гліністым ілам.
Возера Хоцькаўскае эўтрофнае, праточнае. Працякае рака Свінка (прыток ракі Свячанка). Зарастае каля 25 % плошчы возера на адлегласці да 60 м ад берага.

У возеры водзяцца лінь, шчупак, акунь, плотка і іншыя віды рыб.

Remove ads

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads