Свісток (гістарычны раён Гомеля)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свісток — гістарычны раён Гомеля, былая ўскраіна ва ўсходняй частцы горада, на правым беразе ракі Сож. Умоўныя межы: вуліца Парыжскай Камуны, Сожская вуліца, якая пераходзіць у круты яр-спуск да ракі (на поўначы); гэты яр з'яўляўся мяжой з іншай гарадской ускраінай — Каўказам; вул. Набярэжная ўздоўж ракі Сож (на усходзе); вул. Пушкіна і Піянерскі парк (на паўднёвым захадзе). Асноўныя вуліцы (акрамя пералічаных): Арцёма (з Крушэўскім спускам), Валатаўская, Садовая, Сожская, Карла Маркса, завулак Пушкіна[1]. Краязнавец А. Рогалеў да Свістка яшчэ адносіць колішнія вуліцы Баярскую, Мільённую і барона Нолькена[2] (сучасныя — Білецкага, Баўмана і Ланге). Паказальна, што ў краязнаўчай літаратуры пачатку ХХ ст. межы Свістка выразна не акрэсліваліся[3].

Remove ads
Гісторыя
У аснове назвы ўскраіны метафарычнае пераасэнсаванне хадзячай мянушкі «свісток» (асноўным насельніцтвам гэтых кварталаў было гомельскае чыноўніцтва і афіцэрства). Па звестках 1889 г. Свістоўскай вуліцай раней называлася Садовая, а Новасвістоўскай — Бульварная (сучасная Парыжскай Камуны)[4]. Тым часам пад 1909 г. ёсць згадка, што Свістоўскай паралельна называлася вуліца Валатаўская[5].
У пачатку 20-га стагоддзя Свісток быў добра распланаваны і забудаваны. Згодна з апісаннямі таго часу прырода і прыгажосць гэтага раёна старога Гомеля не саступалі княжацкаму парку. Да 1911 года частка крутога берага Сожа ў раёне Свістка была добраўпарадкавана: разбіты сквер, пабудаваны летні тэатр, клуб, буфет. Маляўнічая панарама на засожскія прасторы прыцягвала жыхароў у гэтую частку горада. Берагавая круча ў раёне Свістка была месцам летніх гулянняў. У 1910-я гады планавалася правесці спуск па глыбокаму яру да рачнога заліва і абсталяваць прыстань для зімовай стаянкі параходаў і барак.
Цяпер былая гарадская ўскраіна ўваходзіць у склад Цэнтральнага раёна горада. Яна па-ранейшаму з'яўляецца адным з самых спакойных, зялёных і маляўнічых куткоў Гомеля. Алея на высокім рачным беразе ўздоўж вул. Набярэжнай — адно з месцаў адпачынка і масавых гулянняў гамяльчан. Забудова былога Свістка неаднародная. Пераважаюць 3—5-павярховыя будынкі 1950—70-х гадоў. Асобныя кварталы забудаваны сучаснымі 9-павярховымі дамамі. У паўночнай частцызахавалася індывідуальная забудова сядзібнага тыпу.
Remove ads
Цікавыя факты
- 13 (26) мая 1911 года на вуліцы Мільённай каля склада правіянту гімназіст VIII-га класа Міша Івіцкі, стрэліўшы сабе ў грудзі з рэвальвера, здзейсніў самагубства, якое стала рэзанансным не толькі ў Гомелі, але і ў іншых частках тагачаснай Расійскай імперыі[6][7]. Мяркуючы з перадсмяротных лістоў, «зрэзаны» на экзамене вучань спачатку збіраўся ўчыніць масакру, жадаючы «адпомсіціць за сябе і за іншых, але перадумаў і пастанавіў забіць толькі сябе»[6].
Remove ads
Галерэя
- Вул. Мільённая ў раёне Гарадской думы, станам на 1916 г.
- Жаночая гімназія на вул. Мільённай, пачатак ХХ ст.
- Вул. Мільённая з краявідам «Паляўнічага дамка», станам на 1904 г.
- Дом Грошыкава на рагу вул. Мільённай і вул. Баярскай, пачатак ХХ ст.
- Будынак гарадскога духоўнага вучылішча, станам на 1912 г.
- Т.зв. «Паляўнічы дамок» — сядзіба на былой вуліцы Ліпавай (сёння — вул. Пушкіна), выява пач. ХХ ст.
- Узор заможнай сядзібы вуліцы Валатаўской (1897 г.).
- Узор заможнай сядзібы вуліцы Валатаўской (1900 г.).
Зноскі
- Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 111.
- Могилевские губернские ведомости. — 1889. — 27 сентября. — С. 334, 341.
- Могилевские губернские ведомости. — 1909. — 17 октября. — С. 259.
- Одинокий. Похороны М. М. Ивицкого // Полесская жизнь. — 1911. — 16 мая. — С. 3.
- К самоубийству гимназиста Ивицкого Архівавана 3 красавіка 2022. // Утро. — 1911. — 31 мая. — С. 5.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads