Себасцьян Штоскопф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Себасцьян Штоскопф
Remove ads

Себасцьян Штоскопф (ням.: Sebastian Stoskopff; 13 ліпеня 1597, Страсбург — 10 лютага 1657, Ідштайн) — нямецкі (эльзаскі) мастак. Адзін з найбуйнейшых нямецкіх майстроў нацюрморта першай паловы XVII стагоддзя. Лепшыя работы мастака сабраны ў музеях Страсбурга і Саарбрукена.

Хуткія факты Себасцьян Штоскопф, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Себасцьян Штоскопф нарадзіўся 13 ліпеня 1597 года ў Страсбургу ў сям’і гарадскога кур’ера. У 15-гадовым узросце ён паказаў асаблівы талент у жывапісе і маляванні. Атрымаўшы падтрымку Гарадской рады Страсбурга, у 1614 годзе паступіў у навучанне да мясцовага мастака і гравёра Фрыдрыха Брэнтэля. У 1615 годзе, пасля смерці бацькі, быў пасланы для вучобы ў Ганау, да мастака Даніэля Саро, які жыў там (яго працы да нас не дайшлі). Пасля смерці Саро ў 1619 г. Штоскопф пераняў яго майстэрню і вучняў. Сярод гэтых вучняў быў і Іахім фон Зандрарт, аўтар першага трактата на нямецкай мове па гісторыі мастацтваў, выдатны мастак, сябар і памочнік С. Штоскопфа.

Пасля няўдалай спробы атрымаць від на жыхарства ў Франкфурце-на-Майне Штоскопф з’ехаў у Парыж, дзе жыў і працаваў з 1622 па 1639 г. Тут ён напісаў свае першыя буйнафарматныя працы, такія як «Лета» і «Зіма». У 1629 годзе наведаў Венецыю, потым зноў вярнуўся ў Парыж. У 1639 годзе вярнуўся ў родны Страсбург, дзе ўступіў у мясцовую гільдыю мастакоў і гравёраў. С. Штоскопф разбагацеў і заваяваў вядомасць як выбітны майстар жывапісу. У 1646 годзе ён ажаніўся з прыёмнай дачкой сваёй малодшай сястры.

Пачынаючы з 1650 года, С. Штоскопф часта прыязджаў у Ідштайн, дзе жыў яго сябар, мецэнат і заступнік граф Іаган, адзін з нямецкіх феадальных князёў лютэранскага веравызнання (як і сам С. Штоскопф) і прыхільнік Евангелічнай уніі. Вялікую ролю ва ўсталяванні адносін паміж графам і мастаком адыграў І. фон Зандрарт. У 1657 годзе мастак быў забіты і абрабаваны гаспадаром гасцініцы і яго жонкай паблізу Ідштайна. Справа гэта раскрылася праз 20 гадоў пасля здзейсненага злачынства — у рамках працэсу над ведзьмакамі, у якім адказчыкамі былі таксама і ўладальнікі гасцініцы, якія першапачаткова абвясцілі смерць Штоскопфа як вынік празмернага спажывання алкаголю.

Remove ads

Зноскі

1. Sebastian Stoskopff // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Sebastian Stoskopff // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. abART Праверана 1 красавіка 2021.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads