Себу
востраў на Філіпінах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Себу́[2] (ісп.: Cebú, себ.: Sugbo) — востраў у цэнтральнай частцы Філіпінскага архіпелага. Галоўны востраў правінцыі Себу.
Плошча вострава складае 4,4 тыс. км², разам з прылеглымі астравамі правінцыі Себу — 5,1 тыс. км²[2]. Даўжыня каля 220[2] км. Рэльеф пераважна горны. Вышыні да 1073[2] м. Складзены востраў пераважна з дыярытаў і крышталічных сланцаў, перакрытых пясчанікамі, вапнякамі і гліністымі сланцамі. Клімат субэкватарыяльны. Ападкаў выпадае каля 1500 мм за год[2]. У гарах цэнтральнай часткі вострава растуць трапічныя лясы, на ўскрайку — лугі.
На ўсходнім узбярэжжы вострава знаходзіцца горад і порт Себу — галоўны горад правінцыі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads