Севільскі метрапалітэн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Севільскі метрапалітэн
Remove ads

Севільскі метрапалітэн (ісп.: Metro de Sevilla) — сетка лёгкага метро ў горадзе Севілья (Іспанія) і ў наваколлі. Сістэма цалкам незалежная ад іншага чыгуначнага транспарту або вулічнага руху. Усе станцыі былі пабудаваны з дзвярыма на платформе.

Хуткія факты Севільскі метрапалітэн, Інфармацыя ...
Thumb
Карта Севільскага метрапалітэна

Была шостай лініяй метро, пабудаванай у Іспаніі, пасля ліній у Мадрыдзе, Барселоне, Валенсіі, Більбаа і Пальма-дэ-Мальёрка. У цяперашні час з’яўляецца пятай па велічыні лініяй метро ў Іспаніі па колькасці перавезеных пасажыраў (больш за 12 млн у 2009).

Remove ads

Гісторыя

Праектаванне метро ў Севільі пачалася ў 1974 годзе з трох планаваных ліній, якія павінны былі ахапіць толькі горад Севілью. Гэты праект быў адменены ў 1983 годзе, пасля заканчэння будаўніцтва некаторых тунэляў, з-за асцярог, што некаторыя гістарычныя будынкі могуць быць пашкоджаны. Эканамічная мэтазгоднасць метро таксама была сумніўнай у горадзе, насельніцтва якога расло не так хутка, як прадказвалася.

У 1999 годзе ажыццяўляць новы праект метро пачала Севільская Карпарацыя Метрапалітэна ((ісп.: Sociedad del Metro de Sevilla)), заснаваная былым мэрам Севільі. Метрапалітэн павінен быў быць завершаны ў 2006 годзе, але пачаў сваю працу толькі 2 красавіка 2009 г.[1] У адпаведнасці з новым праектам, сетка метро ахопіць Севілью і яе агламерацыю (1,5 млн чалавек) і будзе налічваць чатыры лініі.

Remove ads

Лініі метро

Станам на 2023 год дзейнічае толькі першая лінія. Адкрыццё другой, трэцяй і чацвёртай ліній планавалася на 2017 год, але іх будаўніцтва было прыпынена.

Больш інфармацыі #, Лінія ...
Remove ads

Спіс станцый першай лініі метро

Thumb
Станцыя Nervión
Thumb
Станцыя San Bernardo
Thumb
Станцыя Plaza de Cuba
Line
Ciudad Expo
Cavaleri
San Juan Alto
San Juan Bajo
Blas Infante
Parque de los Príncipes
Plaza de Cuba
Puerta Jerez
Prado de San Sebastián
San Bernardo
Nervión
Gran Plaza
1º de Mayo
Amate
La Plata
Cocheras
Guadaíra
Pablo de Olavide
Condequinto
Montequinto
Europa
Olivar de Quintos
'

Час працы метро

Больш інфармацыі Расклад руху, Дні тыдня ...

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads