Сейсілуг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сейсілуг
Remove ads

Сейсілуг вал.: Seisyllwg — раннесярэднявечная дзяржава ў Паўднёва-Заходнім Уэльсе (хутчэй княства, чым каралеўства), якая існавала ў VII—X стст.

Хуткія факты Сейсілуг, Мова(ы) ...

У 720 годзе кароль Керэдыгіяна Сейсіл ап Клідаг — прамы нашчадак Керэдыга перамог Дывед і адабраў у яго вобласць Істрад-Тыві[1]. Новая дзяржава была названа ў яго гонар Сейсілугам. Гэта новаўтворанае каралеўства працягвала пашырацца. У канцы VII — пачатку VIII стагоддзяў у яго склад увайшлі Біэлт і Гвертрыніян. Мужчынская лінія роду караля Керэдыга згасла ў 872 годзе са смерцю Гургана ап Мейрыга. Скарыстаўшыся дынастычным крызісам, яго швагер Родры Вялікі захапіў Сейсілуг і зрабіў яго на некаторы час субкаралеўствам Гвінеда. Аднак пасля смерці Родры яго сын Кадэл у той ці іншай ступені аднавіў незалежнасць Сейсілуга.[2] У 904 годзе Кадэл заваяваў суседні Дывед, пасадзіўшы там свайго сына Хівела Добрага. А ў 920 годзе Хівел, атрымаўшы ў спадчыну трон Сейсілуга, аб'яднаў абедзве свае дзяржавы ў каралеўства Дэхейбарт.

Remove ads

Спіс каралёў

  • Сейсіл ап Клідаг (665—700)
  • Артуіс ап Сейсіл (700—735)
  • Дыўнуал ап Артуіс (735—770)
  • Меўрыг ап Дыўнуал (770—807)
  • Артэн ап Меўрыг (807-80)
  • Гуган ап Меўрыг (808—871)
  • Кадэл ап Родры (871—909) яго маці Ангарда верх Мейрыг
  • Клідаг ап Кадэл (909—920)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads