Сейшы

стаячыя хвалі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Се́йшы[1] (фр.: Seiche) — стаячыя хвалі, якія ўзнікаюць у замкнёных або часткова замкнёных вадаёмах.

Сейшы з’яўляюцца вынікам рэзанансных з’яў у вадаёме пры інтэрферэнцыі хваль, адлюстраваных ад межаў вадаёма. Прычынай ўзнікнення сейшаў з’яўляецца ўздзеянне знешніх сіл — змена атмасфернага ціску, вецер, сейсмічныя з’явы. Сейшы характарызуюцца вялікім перыядам (ад некалькіх хвілін да дзясяткаў гадзін) і вялікай амплітудай (ад адзінак міліметраў да некалькіх метраў).

Тэрмін уведзены ў 1890 годзе швейцарскім прыродазнаўцаў Франсуа-Альфонсам Фарэлем, які ажыццявіў першае навуковае назіранне дадзенай з’явы на Жэнеўскім возеры ў Швейцарыі. Амплітуда сейшаў на гэтым возеры дасягае 2 м з перыядам больш за 1 гадзіну; у Алжырскай бухце рэгістраваліся сейшы з амплітудай да 1 м і перыядам крыху больш за 1 хвіліну.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads