Секста

From Wikipedia, the free encyclopedia

Секста
Remove ads

Секста (лац.: sexta — шостая) — музычны інтэрвал шырынёй у шэсць ступеней, пазначаецца лічбай 6.

Thumb
Секста

Разнавіднасці сексты

Thumb
(a) — вялікая секста, (b) — малая секста, (c) — павялічаная секста, (d) — паменшаная секста
  • Вялікая секста — інтэрвал у шэсць ступеней і чатыры з паловай тону, пазначаецца б. 6.
  • Малая секста — інтэрвал у шэсць ступеней і чатыры тону, пазначаецца м. 6.
  • Павялічаная секста — інтэрвал у шэсць ступеней і 5 тонаў, пазначаецца пав. 6, энгарманічна роўная малой септыме.

Павялічаная секста ўтвараецца:

  • на II паніжанай ступені ў мажоры і гарманічным міноры, вырашаецца ў чыстую актаву на I ступені
  • на IV (з удзелам II падвышанай) у мажоры і IV паніжанай у міноры, вырашаецца ў чыстую актаву на III ступені
  • на VI гарманічным у мажоры і VI у міноры, вырашаецца ў чыстую актаву на V ступені.
  • Паменшаная секста — інтэрвал у шэсць ступеней і тры з паловай тону, пазначаецца пам. 6, энгарманічна роўная чыстай квінце. Утвараецца на IV падвышанай ступені ў мажоры і міноры (у абодвух выпадках з удзелам II паніжанай ступені) і вырашаецца ў чыстую кварту на V ступені.
Remove ads

Гучанне

  • Малая секста:
  • Вялікая секста:

Гл. таксама

  • Секстакорд
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads