Септыма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Септыма (лац.: septima — сёмая) — музычны інтэрвал шырынёй у сем ступеней, пазначаецца лічбай 7.

Разнавіднасці септымы

Thumb
(a) — вялікая септыма, (b) — малая септыма, (c) — павялічаная септыма, (d) — паменшаная септыма

1. Вялікая септыма — інтэрвал у сем ступеней і пяць з паловай тонаў, пазначаецца в. 7

2. Малая септыма — інтэрвал у сем ступеней і пяць тонаў, пазначаецца м. 7

3. Павялічаная септыма — інтэрвал у сем ступеней і шэсць тонаў. Пазначаецца пав. 7, энгарманічна роўная чыстай актаве, у музыцы практычна не выкарыстоўваецца.

4. Паменшаная септыма — інтэрвал у сем ступеней і чатыры з паловай тону, пазначаецца пам. 7. Энгарманічна роўная вялікай сексце.

Паменшаная септыма на VII ступені гарманічнага мажору і мінору з’яўляецца характэрным інтэрвалам і пераходзіць у чыстую квінту на I ступені (танічная). Таксама можа быць утворана:

  • У мажоры на II павышанай і на III (з удзелам II паніжанай) ступенях. У абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон пераходзіць у малую сексту на III ступені.
  • У міноры на IV павышанай і на V (з удзелам IV паніжанай) ступенях. У абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон пераходзіць у малую сексту на V ступені.
Remove ads

Акустыка септымы

У натуральным ладзе суадносіны частот крайніх гукаў вялікай і малой септым складаюць адпаведна 8:15 і 5:9.

Гучанне

  • Малая септыма:
  • Вялікая септыма:
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads