Селважэм-Грандэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Селважэм-Грандэmap
Remove ads

Селважэм-Грандэ (парт.: Selvagem Grande) — найбуйнейшы востраў архіпелага Селважэнс. Уваходзіць у склад Мадэйры (Партугалія). Агульная плошча — 2,45 км². Насельніцтва — 2 чал. (2011 г.).

Хуткія факты Селважэм-Грандэ, Характарыстыкі ...

Востраў Селважэм-Грандэ месціцца ў усходняй частцы Атлантычнага акіяна ў 297,5 км на паўднёвы ўсход ад Фуншала, адміністрацыйнага цэнтра Мадэйры. Мае вулканічнае паходжанне. Уяўляе базальтавае плато, узвышанае над акіянам прыкладна на 100 м. На плато некалькі пікаў — старажытных вулканічных конусаў. Найвышэйшы пункт — Піку-дэ-Аталая (163 м).

Дакладны час адкрыцця не вядомы. Упершыню ўзгаданы ў 1438 г. У нашы дні з’яўляецца часткай запаведніка. На востраве дзейнічае маяк, спыняюцца турысты і партугальскія памежнікі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads