Селядцова (возера)
возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Селядцо́ва — возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свольна, за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад Верхнядзвінска, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Селядцова, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Задзежжа.
Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 0,63 км, найбольшая шырыня 0,38 км, даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Плошча вадазбору 3,75 км².
Катлавіна Селядцова рэшткавага тыпу, размешчана ў забалочаным паніжэнні. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 6—10 м. Берагавая лінія ўтварае ў паўднёвай частцы возера вузкі заліў.
Возера бяссцёкавае.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-9. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads